BE RU EN

Украінскія памежнікі знішчылі «Мста-С» і транспарт акупантаў

  • 13.10.2026, 17:50

Дроны падраздзялення «Хімера» нанеслі дакладныя ўдары.

Аператары дронаў падраздзялення «Хімера» 105-га памежнага атрада знішчылі расійскую самахідную артылерыйскую ўстаноўку «Мста-С» і паразілі транспарт акупантаў.

Украінскія памежнікі з дапамогай ударных беспілотнікаў нанеслі дакладныя ўдары па варожай артылерыі і транспартных сродках, у прыватнасці па расійскай «Газелі».

На апублікаваных кадрах зафіксаваныя моманты трапленняў украінскіх дронаў у тэхніку праціўніка. У выніку ўдараў расійская САУ «Мста-С» была знішчаная, а варожы транспарт ператварыўся ў абгарэлы металалом.

Кадры баявой працы байцоў апублікавалі у афіцыйным Telegram-канале Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Апошнія навіны