Настаўніца з Мінска: Надакучыла цярпець здзекі за капейкі
- 13.10.2026, 17:58
Чаму ўсё менш людзей ідуць працаваць у школы.
Настаўніца з Мінска распавяла ў Threads, чаму прыняла рашэнне звольніцца.
«Надакучыла! — піша яна. — Надакучыла цярпець здзекі і працаваць за капейкі. Надакучыла выконваць вар'яцкія загады і ўказанні з РОНО і ад дырэктара. Надакучыла слухаць пакрыўджаных бацькоў. Паўтару — усё гэта за капейкі. А Мінск — дарагі горад.
Працавала пяць гадоў, працу любіла. Але такое стаўленне ўсё забівае. Звальняюся. Што далей — не ведаю, напэўна з'еду, веданне моў дазваляе.
Цяпер разумею, чаму ўсё менш людзей ідуць працаваць у школы».
Большасць каментатараў падтрымала рашэнне.
«З веданнем англійскай або ўвогуле замежнай мовы вы дакладна не прападзяце, — піша адзін з іх. — Рэпетытарства, пераклад, урэшце ў Літву або Польшчу дарога адкрытая».