BE RU EN

У Беларусі на траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму

  • 14.10.2026, 3:42

Дадзеныя апублікаваў Белстат.

У 2025 годзе ў Беларусі на ўлік з упершыню ўстаноўленымі дыягназамі «алкагалізм» і «алкагольны псіхоз» былі пастаўленыя 12 982 чалавекі. Паводле звестак Белстата, за апошнія дзесяць гадоў колькасць новых выпадкаў скарацілася на 33,6% — або на 6563 чалавекі.

Найбольшую колькасць новых пацыентаў у 2025 годзе зарэгістравалі ў Брэсцкай вобласці — 2290 чалавек. Найменшы паказчык быў у Гродзенскай вобласці, дзе ўпершыню дыягназ паставілі 1567 жыхарам.

У Мінску летась выявілі 1593 новыя выпадкі алкагольнай залежнасці. Для параўнання, у 2015 годзе ў сталіцы зарэгістравалі 4184 такія выпадкі. За дзесяцігоддзе колькасць новых дыягназаў у Мінску зменшылася ў 2,6 раза.

Такім чынам, статыстыка нібыта сведчыць пра зніжэнне колькасці людзей, у якіх упершыню выяўляюць алкагольную залежнасць і звязаныя з ёй псіхічныя засмучэнні. Аднак праблема злоўжывання алкаголем у Беларусі ўсё роўна застаецца вельмі актуальнай. Варта адзначыць, што статыстыка ўлічвае толькі тых, хто сам звярнуўся з праблемай да лекараў або трапіў да іх іншым чынам.

Апошнія навіны