BE RU EN

Ігаль Левін: Пуцін сарве новы план ЗША і Еўропы па Украіне

  • 14.10.2026, 5:46

Крэмль ужо даў зразумець, што не пагодзіцца на замарозку фронту.

The Washington Post апублікавала матэрыял пра тое, што ЗША і Еўропа рыхтуюць пэўны план завяршэння вайны, які прадугледжвае замарозку фронту. Там поўна лухты і «вады» і зноў-такі бязглуздзіца пра гарантыі бяспекі для Украіны ў духу 5‑га артыкула НАТА і г.д.

Пра гэта піша афіцэр арміі Ізраіля, ваенны аглядальнік Ігаль Левін, перадае Dialog.UA.

Адкінуўшы ўсю «ваду», галоўнае там наступнае: адзначаецца, маўляў, РФ павінна пагадзіцца на спыненне агню па цяперашняй лініі судакранання. Відавочна, што Пуцін на гэта не згодны, і гэта нават не спекуляцыі — пра гэта гаворыць як сам Пуцін, так і той жа Лаўроў.

Адкінуўшы ўсю «ваду», галоўнае там наступнае: адзначаецца, маўляў, РФ павінна пагадзіцца на спыненне агню па цяперашняй лініі судакранання. Відавочна, што Пуцін на гэта не згодны, і гэта нават не спекуляцыі — пра гэта гаворыць як сам Пуцін, так і той жа Лаўроў.

Што да рэальных гарантый бяспекі, дык паўсюль і заўсёды для любой дзяржавы гарантыямі бяспекі могуць быць або сяброўства ў абаронным саюзе (ці знаходжанне пад чыімсьці пратэктаратам), або ўласнае войска.

Напрыклад, Ісландыя — у яе няма арміі, увогуле ніякай, але яна з’яўляецца членам НАТА, і Альянс гарантуе яе бяспеку. Сюды ж і разнастайныя іншыя зусім малыя астраўныя дзяржавы, якія, як правіла, карыстаюцца пратэкцыяй усялякіх Брытаній і Францый і г.д.

Напрыклад, Ісландыя — у яе няма арміі, увогуле ніякай, але яна з’яўляецца членам НАТА, і Альянс гарантуе яе бяспеку. Сюды ж і разнастайныя іншыя зусім малыя астраўныя дзяржавы, якія, як правіла, карыстаюцца пратэкцыяй усялякіх Брытаній і Францый і г.д.

Украіна не ўваходзіць ні ў які альянс, саюзнікаў з абарончымі абавязацельствамі ў яе таксама няма, гэта не маленькі востраў пад чыімсьці пратэктаратам. Браць яе ў альянс або ў саюзнікі з абарончымі абавязацельствамі таксама ніхто не спяшаецца — прынамсі на сёння такой інфармацыі няма.

З гэтага вынікае, што адзіным, і я паўтару гэта, адзіным відам гарантый бяспекі можа быць толькі яе армія; адпаведна ўсё, што аслабляе яе войска, напрыклад неапавяшчэнне аб ракетных ударах ворага, як пра гэта сёння заявіў Зяленскі, — гэта аслабленне яе бяспекі.

То-бок планы ЗША і Еўропы наконт завяршэння вайны пры ўмове, што Пуцін не плануе спыняцца, з’яўляюцца не больш чым эўфемізмам.

Там ужо Reuters напісала, што, маўляў, на думку амерыканскай адміністрацыі, дызельная здзелка можа дапамагчы зрабіць Маскву больш згаворлівай і аднавіць трохбаковыя перамовы. Цяжка ўявіць сабе больш феерычную лухту, бо Пуцін жыве па прынцыпах двара: калі вы ціснеце — ён адпоўзае, калі паказваеце слабіну — ён будзе хацець больш.

Відавочна, Трамп і яго адміністрацыя гэта выдатна разумеюць і гэтак жа добра ўсведамляюць, што аказваюць Пуціну вялікую паслугу і дапамогу. Украіна гэта таксама ўсё разумее і будзе працягваць змагацца далей проста таму, што ў яе няма выбару, але падобныя эўфемізмы надзвычай раздражняюць і відавочна не нясуць ніякага канструктыву.

Усім было б нашмат прасцей, калі б усё было сказана наўпрост. Маўляў, нам патрэбная Расія, тое, што з ёй адбываецца, — гэта катастрофа; мы выцягваем яе з яе ж (дрэннага становішча — рэд.), хоць і разумеем, што самі ў ім жа выпэцкваемся, але нам гэта нармальна, бо гэта наша ўсвядомленая стратэгія і наш план.

У выніку спадчына Трампа, гэта тое самае, праславутае, прабач, Госпадзе, Legacy, — будзе не «вялікая Амерыка», а Амерыка, заляпаная ў крывавым рускім (экскрыменце — рэд.).

Апошнія навіны