BE RU EN

Расіянка з Сібіры пасля пераезду ў Данецк здзівілася адной дэталі мясцовага жыцця

  • 14.10.2026, 8:33

Гісторыя выклікала бурлівую рэакцыю.

Расіянка, якая пераехала з Сібіры ў акупаваны Данецк, распавяла, што яе здзівіла наяўнасць газу ў кватэрах.

Паводле яе слоў, раней яна ніколі не карысталася газавай плітой і цяпер вымушана вучыцца ёй карыстацца. Адпаведнае відэа яна запісала і выклала ў свабодным доступе ў сацыяльных сетках, піша Dialog.UA.

Гэтая гісторыя выклікала бурлівую рэакцыю ў сеціве. Яна аказалася вельмі паказальнай у кантэксце праблем нават з базавымі камунальнымі паслугамі ў Расійскай Федэрацыі.

Судзячы па гісторыі гэтай дзяўчыны, нават часова акупаваны Данецк, у якім на пастаяннай аснове ёсць праблемы з камунальнымі паслугамі, падачай вады і газу, у параўнанні з некаторымі расійскімі рэгіёнамі апынуўся даволі камфортным горадам.

Апошнія навіны