Юшчанка напісаў адкрыты ліст Трампу
- 14.10.2026, 11:27
Трэці прэзідэнт Украіны нагадаў пра важную падзею трыццацігадовай даўнасці.
Трэці прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка напісаў адкрытае ліст прэзідэнту ЗША Дональду Трампу у сувязі з яго дамовай з кіраўніком Расіі адносна дызельнага паліва.
«Выглядае дзіка і балюча, калі раздаюцца заклікі да Украіны «спыніцца», настаўленні, каго нам выбіраць і як жыць, або калі даецца зялёнае святло на гандаль расійскім дызелем.
Кожны долар ад гэтага дызеля — гэта набытая ракета, якая заўтра прыляціць у нашы дамы.
Гандляваць з агрэсарам падчас такой бойні — значыць падсілкоўваць яго ваенную машыну», — напісаў экс-прэзідэнт Украіны.
Юшчанка таксама напісаў пра падзеі больш як трыццацігадовай даўнасці, калі распадаўся Савецкі Саюз.
Ён нагадаў, што тады Украіна мела трэці па велічыні ядзерны патэнцыял у свеце: «Мы добраахвотна адмовіліся ад гэтай зброі дзеля міру на планеце, паверыўшы словам і подпісам вялікіх дзяржаў».
«У 1994 годзе ЗША разам з партнёрамі падпісалі Будапешцкі мемарандум, прадаставіўшы Украіне афіцыйныя гарантыі бяспекі, суверэнітэту і недатыкальнасці нашых межаў.
Злучаныя Штаты ўзялі на сябе маральнае і юрыдычнае абавязацельства быць нашым шчытам і абаронцам. Ці можна сёння, калі на нас напаў падступны вораг, забыць пра подпіс Вялікай Амерыкі пад гэтым дакументам?», — напісаў Юшчанка.
9 кастрычніка Трамп заявіў, што дасягнуў з РФ дамоўленасці аб пастаўках расійскага дызельнага паліва на амерыканскі і сусветныя рынкі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што рашэнне Трампа ў аднабаковым парадку адмяніць санкцыі супраць Расіі і дазволіць ёй экспартаваць дызельнае паліва — «несправядлівае і несумленнае».