BE RU EN

МЗС Беларусі захваляваўся з-за «Тэорыі перамогі» НАТА

  • 14.10.2026, 13:55

Абарончы план Альянсу напалохаў лукашыстаў.

Міністэрства замежных спраў Беларусі апублікавала заяву «ў сувязі з абнародаваннем агрэсіўных планаў НАТА». Ідзе пра планы дзеянняў на выпадак нападу на альянс — там гаворыцца і пра ўдары па Беларусі.

«Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае заявы галоўнакамандуючага Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе генерала Алексуса Грынкевіча, які прадставіў так званую «Тэорыю перамогі».

Дадзеная канцэпцыя прадугледжвае нанясенне прэвентыўных удараў па тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем дронаў і наземных робатызаваных сістэм.

Агрэсіўная рыторыка Паўночнаатлантычнага альянсу набывае ўсё больш сістэмны характар. Без якіх-небудзь пагроз з боку Беларусі, без рэальных перадумоў для канфлікту НАТА будуе планы па нарошчванні ваеннай прысутнасці ля межаў і нанясенні удараў па тэрыторыі суверэннай дзяржавы.

Пад прыкрыццём абарончых фармулёвак блок фактычна рыхтуе глебу для ваеннай эскалацыі і агрэсіі», — заявілі ў МЗС.

Там лічаць, што «Беларусь ніколі і нікому не пагражала», а Мінск паслядоўна выступае за «адкрытасць, дзеэскалацыю і раўнапраўны дыялог».

Нагадаём, 12 кастрычніка на канферэнцыі па бяспецы ў Варшаве галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч, прадставіў «тэорыю перамогі». Гэта план на выпадак нападу на адну з краін-членаў НАТА.

«Мы адлюструем першапачатковую атаку. Калі напад працягнецца, мы аслабім яго націск і не дапусцім прасоўвання праціўніка. А ў разе патрэбы мы разгромім сілы праціўніка і знішчым яго аператыўныя баявыя сістэмы, разгорнутыя супраць нас», — заяўляў Грынкевіч.

Выданне The Wall Street Journal апублікавала падрабязнасці «тэорыі перамогі» Грынкевіча. План прадугледжвае, у прыватнасці, нанясенне ракетных удараў па расійскіх камандных пунктах і сістэмах СПА ў Калінінградскай вобласці, у раёне Санкт-Пецярбурга і ў Беларусі. Мяркуецца, што гэта павінна падарваць магчымасці Расіі па кантролі за паветранай прасторай і дазволіць пятаму корпусу арміі ЗША і іншым сухапутным войскам НАТА правесці контрнаступленне.

Апошнія навіны