BE RU EN

Пуцін тэрмінова склікае нараду па кібербяспецы

  • 14.10.2026, 13:57

Пяскоў запэўніў, што гэта нібыта не звязана з атакамі на расійскія дата-цэнтры.

Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін правядзе нараду з членамі ўрада на тэму кібербяспекі, сказаў у сераду прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, удакладніўшы, што нарада не звязаная з атакамі на расійскія дата-цэнтры.

У нарадзе, акрамя членаў урада РФ, будуць удзельнічаць, у тым ліку, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Пуціна Сяргей Кірыенка, сакратар Савета бяспекі Сяргей Шайгу, кіраўніца ЦБ РФ Эльвіра Набіуліна, сказаў ён.

Апошнімі тыднямі дата-цэнтры Яндэкса і Сбера падвяргаюцца атакам беспілотнікаў, што прыводзіць да збояў інтэрнэт-сэрвісаў па ўсёй краіне.

«Тэма кібербяспекі ўсё больш востра стаіць на парадку дня», — сказаў Пяскоў.

«Тэхналогіі штучнага інтэлекту прыносяць шмат дабра, шмат карысці, павышаюць эфектыўнасць, але адначасова з гэтым, вядома, спробы цэлага шэрагу дзяржаў выкарыстаць гэтыя новыя тэхналогіі, каб ператварыць іх у зброю — так званая «вепанізацыя» штучнага інтэлекту — што нясе і тоіць у сабе пагрозы для цэлых сектараў эканомікі любой краіны».

Апошнія навіны