BE RU EN

«Белавія» аднавіла палёты на в'етнамскі востраў Фукуок

  • 14.10.2026, 16:22

Тураператары кажуць пра высокі попыт на экзатычны накірунак.

Авіякампанія «Белавія» аднавіла прамыя чартарныя рэйсы з Мінска на в'етнамскі востраў Фукуок. Першы борт у новым сезоне адправіўся па маршруце ў аўторак, 13 кастрычніка, (паведамляе https://www.toursoyuz.by/2026/10/14/13-oktyabrya-sostoyalsya-pervyj-v-etom-sezone-rejs-belavia-minsk-fukuok/) Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТО).

Для Фукуока гэта ўжо другі сезон на беларускім рынку. Упершыню чартары на экзатычны курорт запусцілі ў кастрычніку 2025 года — тады самалёты ляталі з інтэрвалам у 10—11 дзён. З-за высокага попыту з боку турыстаў інтэнсіўнасць палётаў гэтым разам вырашылі павялічыць.

Рэйсы будуць выконвацца двойчы на тыдзень — па серадах (вылёт у ноч з аўторка на сераду) і суботах на даўнемагістральным Airbus A330-200. Час у дарозе складзе каля 9,5 гадзіны. Працягласць тураў вагаецца ад 7 да 20 начэй.

Тураператары адзначаюць высокую цікавасць да накірунку: пікавыя даты на перыяд школьных канікул і навагодніх святаў ужо практычна цалкам раскупленыя.

Апошнія навіны