BE RU EN

Мінчанка: Чаму так складана знайсці працу шматдзетнай маці?

  • 14.10.2026, 18:14

Нават з заробкам у 100 рублёў.

Мінчанка, якая гадуе чацвярых дзяцей, у Дзень маці нагадала, наколькі складана знайсці працу ў сталіцы.

«Чаму так складана знайсці працу шматдзетнай маці? — піша яна ў сацсетцы Threads. — Сёння — чарговая адмова. І гэта зноў дзяржструктура, нават з заробкам 1000 рублёў.

Я не разумею: што са мной не так? Я жыву ў Мінску, адна гадую чацвярых дзяцей. Мне патрэбна праца з афіцыйным працаўладкаваннем, графікам 5/2 (8 гадзін) і хаця б чыстымі паўтары тысячамі рублёў. Гэта ж не касмічныя патрабаванні для сталіцы! Але чамусьці мяне ніхто не хоча браць.

Дзяржаўныя ўстановы адказваюць адмовамі, а прыватныя кампаніі часта прапануюць або ненарміраваны дзень, або заробак ніжэй за пражытковы мінімум.

Людзі, раскажыце, як вы знаходзілі працу ў такой сітуацыі? Можа, хтосьці з працадаўцаў або проста неабыякавых мінчан падкажа, дзе рэальна шукаюць супрацоўнікаў на нармальных умовах? Гэта крык душы».

«Сёння — Дзень маці. І я веру ў цуд», — дадала мінчанка.

Многія мінчанкі падтрымалі аўтарку паста і расказалі, што самі знаходзяцца ў падобнай сітуацыі. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

— Крыўдна казаць гэта ў Дзень маці, але відавочна — наяўнасць дзяцей. Прабачце, сама ў такой сітуацыі.

— Маці з адным дзіцём таксама не хочуць браць. Ім падавай вопытнага супрацоўніка з дарослымі дзецьмі, але з энергіяй 20-гадовага.

— Я таксама адклікаюся на дзяржаўныя вакансіі за 1000 рублёў — адмовы або толькі прагляды. У мяне няма дзяцей, але я нават не даходжу да сумоўяў, каб паведаміць ім пра гэта.

Апошнія навіны