Беларус знайшоў пакет з «мінулага жыцця»
- 14.10.2026, 19:26
На ім — Беларусь з адкрытымі мяжамі.
Беларус знайшоў пакет крамы бязмытнага гандлю Belamarket Duty Free (BDF), які сёння выглядае як рэч з іншай эпохі, — піша DzikMedia.
На пакеце пазначаныя шматлікія памежныя пераходы, што дзейнічалі ў Беларусі на мяжы з суседнімі краінамі. Яшчэ адносна нядаўна іх было каля дваццаці.
Сёння ў гэта ўжо цяжка паверыць. Большасць гэтых накірункаў фактычна засталася ў мінулым пасля таго, як два дыктатары вырашылі ваяваць з уласнымі народамі і суседняй Украінай.
Фота пакета стала напамінам пра Беларусь, якая мела адкрытыя межы з Еўропай і нармальныя сувязі з суседзямі.