Зяленскі звярнуўся да Маска
- 14.10.2026, 21:12
Абмежаванні Starlink каштуюць жыццяў украінцаў.
Украіне жыццёва неабходная якасная спадарожнікавая сувязь Starlink. Без яе цяжка абараніць людзей ад расійскіх атак.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інтэрв'ю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага журналісту Пірсу Моргану.
Прэзідэнт адказаў на пытанні журналіста наконт абмежавання хуткасці Starlink ва Украіне кампаніяй Ілона Маска.
«Калі хуткасць Starlink падае — зразумела, што адбываецца; калі яго выключаюць — гэта іх рашэнне», — кажа ён.
Зяленскі звярнуўся да Ілона Маска і назваў гэтыя дзеянні няправільнымі.
«Гэта вялікая памылка, якая прыводзіць да значных страт; гэта рашэнне пацягне за сабой шмат чалавечых ахвяр. З-за гэтага рашэння гінуць людзі? Вядома, людзі будуць гінуць. Калі атакі будуць працягвацца, а Starlink не будзе працаваць — гэта, безумоўна, не дапаможа», — адзначыў ён.
Ён спадзяецца, што гэта памылка, і просіць уключыць спадарожнікавую сувязь на поўную магутнасць.
«Магчыма, нейкая сур'ёзная тэхнічная праблема, не ведаю, — але мы просім уключыць яе зноў. Думаю, гэта было б сумленна і справядліва — як у адносінах паміж партнёрамі», — удакладніў ён.