Зяленскі: Расія хоча, каб Трамп выглядаў слабым
- 14.10.2026, 22:16
Пуцін смяецца з прэзідэнта ЗША.
Амерыканцы павінны стаць на бок Украіны ў вайне, а любыя пагадненні з Расіяй — гэта лёгкая перамога для кіраўніка Крамля, лічыць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Аб гэтым ён заявіў у эфіры брытанскага палітычнага шоу Piers Morgan Uncensored, перадае «Еўрапейская праўда».
Зяленскі зноў адзначыў, што ўкраінцы заўсёды былі ўдзячныя за падтрымку амерыканскага народа. Аднак новыя пагадненні прэзідэнта Дональда Трампа з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным, на думку прэзідэнта, робяць яго слабым у вачах свету.
«Расія хоча, каб Трамп выглядаў слабым. Іх не хвалююць выбары ў ЗША. Іх хвалюе, што будзе з Украінай. Яны ненавідзяць амерыканцаў», — сказаў Зяленскі.
Акрамя таго, паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, пагадненне паміж ЗША і Расіяй аб пастаўках расійскага дызельнага паліва на амерыканскі і сусветныя рынкі стала тактычнай перамогай для Пуціна.
«Пуцін смяецца. Для яго гэта была лёгкая перамога — з пагадненнем аб дызельным паліве. Тое самае і са Starlink. Яго выкарыстоўваюць для абароны мірнага насельніцтва, але таксама — і вайскоўцы. Цяпер Пуцін смяецца: ён страціў столькі людзей на полі бою, але тут атрымаў лёгкую перамогу», — заявіў Зяленскі.