У Варонежскай вобласці гарыць аэрадром, адкуль РФ падымае ў паветра Су-34
- 15.10.2026, 7:59
Пажар успыхнуў пасля паведамлення пра ракетную атаку.
Познім вечарам 14 кастрычніка ў расійскім Барысаглебску Варонежскай вобласці прагрымелі выбухі, пасля якіх успыхнуў маштабны пажар. Пад ударам аказаўся мясцовы ваенны аэрадром.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на OSINT-каналы.
Паводле слоў мясцовых, выбухі прагрымелі на фоне ракетнай трывогі. На месцы працягваецца вялікі пажар, наступствы ўдакладняюцца.
На аэрадроме размешчаны 783-і вучэбны авіяцыйны цэнтр і падраздзяленні 105-й змяшанай авіяцыйнай дывізіі. Дывізія лётае на Су-34, Су-35 і Су-30СМ, якія расіяне выкарыстоўваюць для удараў па Украіне, у тым ліку кіраванымі авіябомбамі.
Летам гэтага года на аэрадроме не было пастаянна размешчаных баявых самалётаў. Аэрадром служыў транзітным пунктам: тут самалёты дазапраўляліся і атрымлівалі боепрыпасы перад вылетамі ва Украіну.
Удары па расійскім тыле працягваюцца некалькі начэй запар. Уначы на 14 кастрычніка ў Балакаве Саратаўскай вобласці РФ прагрымелі дзясяткі выбухаў, пасля якіх успыхнуў пажар. Пад ударам апынуўся мегадата-цэнтр «Сбербанка», адзін з найбуйнейшых у Расіі.