Стала вядома, колькі мужчын жыве ў Мінску
- 21.10.2026, 12:37
Жанчын істотна больш.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска паведаміла, колькі мужчын жыве ў беларускай сталіцы. Пра гэта піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Паводле звестак ведамства, у Мінску на 1000 мужчын прыпадае 1209 жанчын.
На пачатак 2026 года ў горадзе пражывала 903 тысячы мужчын, або 45,3% усяго насельніцтва. З іх 724,3 тысячы чалавек — ва ўзросце 18 гадоў і старэй. Сярэдні ўзрост мінскіх мужчын склаў 38,6 года.