Freedom House: Беларусь — краіна з несвабодным інтэрнэтам
- 22.10.2026, 10:46
Наша краіна апынулася ў суседстве з рэжымамі-ізгоямі.
Міжнародная арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовы даклад «Свабода ў сетцы 2026», у якім ацаніла стан інтэрнэту ў 38 краінах.
Беларусь набрала 21 бал са 100 і трапіла ў лік краін з несвабодным інтэрнэтам. Ніжэй апынуліся толькі Куба (19 балаў), Расія (16), а таксама Кітай, Іран і М’янма з аднолькавымі 9 баламі. У мінулагоднім дакладзе ў Беларусі было столькі ж — 21 бал.
Найвышэйшыя ацэнкі і статус краін са свабодным інтэрнэтам атрымалі Эстонія, Коста-Рыка, Тайвань, Аўстралія, Францыя, ПАР, Вялікабрытанія, ЗША і Аргенціна. Украіна апынулася ў сярэдзіне спісу, сярод краін з часткова свабодным інтэрнэтам.
Сёлета Freedom House прыпыніла ацэнку 34 краін, таму колькасць дзяржаў у рэйтынгу скарацілася амаль напалову.
Паводле высноваў арганізацыі, свабода ў інтэрнэце ў свеце зніжаецца ўжо 16 гадоў запар.
Заўважым, 24 студзеня 2018 года рэжым Лукашэнкі заблакаваў у Беларусі незалежны сайт Charter97.org.