Дрон трапіў у фуру з беларусам у Бранскай вобласці
- 22.10.2026, 12:22
Мужчыну шпіталізавалі.
Грамадзянін Беларусі пацярпеў раніцай 22 кастрычніка ў Бранскай вобласці Расіі: беспілотнік трапіў у грузавік. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Паводле звестак ведамства, інцыдэнт адбыўся а 5:33 у Жукаўскім раёне. «22 кастрычніка 2026 г. а 5.33 у Жукаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі ў выніку траплення БПЛА ў фуру пацярпеў грамадзянін Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.
Пацярпелага шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Жукаўскай міжраённай бальніцы. Пагрозы яго жыццю няма.
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, дрон атакаваў фуру з кавунамі на беларускіх нумарах. Машына згарэла на трасе Бранск — Гомель.