Лукашэнка — міністру абароны РФ: Мы рыхтуемся да вайны
- 22.10.2026, 14:22
Дыктатар запэўніваў Белаусава ў лаяльнасці.
Лукашэнка заявіў, што Беларусь «рыхтуецца да вайны, але ўсяляк імкнецца яе пазбегнуць». Гэтыя словы ён прамовіў 22 кастрычніка на сустрэчы з міністрам абароны Расіі Андрэем Белаусавым, якога, меркаючы па тоне размовы, прымаў як старэйшага партнёра.
Пачаў ён з падзякі: Лукашэнка падзякаваў Белаусаву за тое, што расійска-беларуская групоўка войскаў на заходнім напрамку, створаная ў межах АДКБ, трымаецца «пры ўсіх складанасцях і цяжкасцях». Затым ён запэўніў госця ў лаяльнасці. «Беларуская армія выконвае сваю ролю. Вы, як чалавек, заглыблены ў гэтыя пытанні, цудоўна гэта ведаеце і разумееце. Усе нашы абавязацельствы мы выконваем», — сказаў дыктатар.
Тэму вайны Лукашэнка працягнуў у звыклым для сябе духу. «Ні нам, ні вам яна не патрэбна. Але каб яна не адбылася, трэба заўсёды быць гатовымі. Таму наша сумесная групоўка на заходнім напрамку заўсёды будзе патрэбная, і яна сёння ў парадку», — заявіў ён.
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, дыктатар загаварыў пра вайну з Літвой, Латвіяй і Польшчай.