BE RU EN

У Беларусі АМАП затрымаў кіраўніка мясакамбіната

  • 22.10.2026, 18:16

Яго падазраюць у хабарніцтве.

У Міністэрстве ўнутраных спраў паведамілі пра затрыманне кіраўніка перапрацоўчага прадпрыемства мясной прадукцыі ў Віцебскай вобласці.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што 44-гадовы жыхар Барысава, будучы кіраўніком мяснога прадпрыемства, атрымліваў хабары, каб забяспечваць камерцыйнай фірме перамогу ў працэдуры закупак транспартных паслуг для патрэб камбіната.

Карупцыянера злавілі на гарачым аператыўнікі БЭП Віцебшчыны пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа.

У дачыненні да фігуранта ўзбуджана крымінальная справа за атрыманне хабару. Цяпер праваахоўнікі ўсталёўваюць іншыя эпізоды злачыннай дзейнасці кіраўніка.

Апошнія навіны