Пуцін загаварыў пра мір з Украінай
- 22.10.2026, 22:17
Крэмль нібыта гатовы шукаць «развязкі сітуацыі» для «канчатковага міру».
Расія гатовая аднавіць трохбаковыя перамовы па Украіне з удзелам ЗША, заявіў дыктатар РФ Уладзімір Пуцін. Іх мэтай ён назваў канчатковы мір і забеспячэнне бяспекі як Расіі, так і Украіны, перадае «КоммерсантЪ».
«Што датычыць нашых перамоў з прадстаўнікамі адміністрацыі Злучаных Штатаў, то так, мы дамовіліся аб тым, што гатовыя аднавіць нашы трохбаковыя кантакты», — сказаў ён у інтэрв'ю «Вестям».
Паводле яго слоў, дамовіцца магчыма, але калі іншы бок абярэ іншы шлях, усё будзе інакш.