У банку «БелВЭБ» адбыўся тэхнічны збой
- 23.10.2026, 9:08
Спецыялісты спрабуюць вырашыць праблему.
У працы сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка «БелВЭБ» адбыўся тэхнічны збой. Пра гэта раніцай 23 кастрычніка папярэдзіла сваіх кліентаў фінустанова.
«Спецыялісты банка робяць усё магчымае для аператыўнага вырашэння праблемы», — адзначылі ў прэс-службе банка.