Украіна ламае расійскую формулу «зямля ў абмен на мір»
- 26.10.2026, 18:59
Кіеў хоча вынесці на перамовы гарантыі бяспекі для Украіны і ўсёй Еўропы.
Украіна спрабуе змяніць саму логіку перамоў з Расіяй і замест абмеркавання таго, якія тэрыторыі Кіеў павінен саступіць дзеля міру, паставіць пытанне аб гарантыях бяспекі Украіны і ўсёй Еўропы. Як піша «Украінская праўда» са спасылкай на асяроддзе Уладзіміра Зяленскага, задача — зламаць навязаную Масквой формулу «зямля ў абмен на мір».
Кіеў прапануе ўключыць у перамовы будучую сістэму еўрапейскай бяспекі, гарантыі для Украіны і яе супрацоўніцтва з НАТА. Тады Данбас стане часткай больш шырокага пагаднення, а не адзіным пытаннем, вакол якога Масква будуе свае патрабаванні.
Пры гэтым адных абяцанняў амерыканскага прэзідэнта ўкраінскаму боку недастаткова.
«У нас у краіне давер да Трампа ўсяго на 6% вышэйшы, чым давер да Пуціна. Проста пад запэўніванні Трампа тут ніхто нічога не зробіць», — заявіў суразмоўца выдання, блізкі да перамоўнай групы.
Першую сустрэчу Кіеў хоча правесці да 10 лістапада. Разам з амерыканскай перамоўнай камандай украінскі бок спрабуе паскорыць тэрміны, паколькі набліжэнне зімы робіць зацягванне асабліва балючым. У Кіеве разлічваюць перайсці да абмеркавання дэскалацыі прыкладна да трэцяй сустрэчы. Дамоўленасці да Новага года лічаць ідэальным сцэнаром, але гатоўнасці Масквы да такога зыходу пакуль не бачаць.
«У снежні кожны тыдзень будзе важны. Калі ў цябе няма святла, вады або ацяплення, то ўсе дні маюць значэнне», — патлумачыў суразмоўца выдання ў камандзе Зяленскага.
Першую сустрэчу Кіеў хоча правесці да 10 лістапада. Разам з амерыканскай перамоўнай камандай украінскі бок спрабуе паскорыць тэрміны, паколькі набліжэнне зімы робіць зацягванне асабліва балючым. У Кіеве разлічваюць перайсці да абмеркавання дэскалацыі прыкладна да трэцяй сустрэчы. Дамоўленасці да Новага года лічаць ідэальным сцэнаром, але гатоўнасці Масквы да такога зыходу пакуль не бачаць. «У снежні кожны тыдзень будзе важны. Калі ў цябе няма святла, вады або ацяплення, то ўсе дні маюць значэнне», — патлумачыў суразмоўца выдання ў камандзе Зяленскага.