Даляр падаражэў
- 27.10.2026, 13:21
Еўра таннее.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 кастрычніка даляр падаражэў на 0,09% — да 2,9456 рубля.
Еўра патаннеў на 0,43% і стаў каштаваць 3,2847 рубля.
Расійскі рубель вырас на 0,02%: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,6597 рубля.
Юань дадаў 0,04%, і 10 юаняў абыдуцца ў 4,4178 рубля.