Вучоны растлумачыў, чаму птушкі не спяшаюцца адлятаць на поўдзень з Беларусі
- 27.10.2026, 13:34
У нашай краіне дагэтуль можна сустрэць жураўлёў.
Старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах Іван Багдановіч растлумачыў, чаму птушкі не спяшаюцца адлятаць з Беларусі на поўдзень, пішуць дзяржаўныя СМІ.
Беларусы актыўна абмяркоўваюць у сеціве фота і відэа жураўлёў, якія ў 2026 годзе не спяшаюцца ляцець у цёплыя краіны.
Паводле слоў спецыяліста, пералётных птушак падзяляюць на тры катэгорыі: блізкія, сярэднія і далёкія мігранты. Шэрыя жураўлі належаць да першай групы. Гэта азначае, што з надыходам замаразкаў яны пакідаюць гнездавыя тэрыторыі, але адлятаюць недалёка: усяго на адну-дзве кліматычныя зоны.
«Блізкім мігрантам у прынцыпе ўласціва зімваць "па мяжы снегу", а ў Беларусі пагодныя ўмовы гэтай восенню сапраўды выдаліся даволі цёплымі і, адпаведна, камфортнымі для жураўлёў», — адзначае вучоны.
Багдановіч дадае, што ў 2026 годзе жураўлі сапраўды могуць адляцець на поўдзень пазней, чым звычайна, але гэта нармальна. Перыядам міграцыі лічацца канец верасня і пачатак лістапада.