BE RU EN

Адправілі ў адстаўку намесніка міністра ўнутраных спраў

  • 28.10.2026, 16:21

Афіцыйная прычына — па ўзросце.

Генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Карзюк пакінуў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ 28 кастрычніка падпісаў Лукашэнка, паведаміў блізкі да яго прэс-службы Telegram-канал.

Карзюка звольнілі са службы ў арганах унутраных спраў па ўзросце. За ім захавана права насіць устаноўленую форму адзення і знакі адрознення.

Карзюк нарадзіўся ў Мінску. У арганах унутраных спраў служыць з 1993 года: пасля арміі ў верасні таго ж года прыйшоў на службу інспектарам ДПС. Пазней быў камандзірам узвода і асобнай роты ДПС, начальнікам аддзела ДПС і прафілактыкі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У студзені 2008 года узначаліў ДАІ Мінска, а ў маі 2016 года — ДАІ Беларусі.

Намеснікам міністра ўнутраных спраў яго прызначылі ў кастрычніку 2021 года.

Апошнія навіны