У Мінску амаль удвая ўзрасла плата за эвакуатар
- 28.10.2026, 17:47
Падаражэлі таксама захоўванне аўтамабіля і адбуксіроўка без штрафстаянкі.
Эвакуацыя аўтамабіля на штрафстаянку ў Мінску падаражэла амаль удвая. Новыя тарыфы апублікаваныя на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступілі ў сілу ўжо на гэтым тыдні, з 25 кастрычніка.
Прымусовая адбуксіроўка (эвакуацыя) з дастаўкай аўтамабіля на ахоўваемую стаянку цяпер каштуе для парушальнікаў 200 рублёў, а не 105, як раней.
Суткі захоўвання прымусова эвакуяванага транспарту на гэтай жа стаянцы абыдуцца ў 16 рублёў (раней было 9).
Кошт эвакуацыі аўтамабіля без адпраўкі на штрафстаянку павысіўся з 75 да 120 рублёў.
Адзіны рэестр лічбавых паказчыкаў
Асноўны дзяржаўны інфармацыйны рэсурс у галіне права і прававой інфарматызацыі