BE RU EN

Мінскі магазін «беларусізаваў» сусветныя брэнды

  • 28.10.2026, 19:15

А з чым у вас асацыююцца эмблемы Apple і Adidas?

Мінскі аўтарскі магазін Hmarachos выпусціў незвычайныя футболкі. У якасці прынтаў для іх выкарыстоўваліся стылізаваныя пад беларускі каларыт малюнкі, падобныя на эмблемы вядомых сусветных брэндаў — такіх, як Adidas, Puma і Apple.

Што з гэтага атрымалася — можна пабачыць на фота, апублікаваных у акаўнце магазіна ў сацсетцы Threads.

Большасць каментатараў ацаніла новыя футболкі, аднак некаторыя звярнулі ўвагу на магчымыя юрыдычныя наступствы выкарыстання брэндаў вядомых кампаній.

Апошнія навіны