BE RU EN

У Нарвегіі агенцтва па турызме з гумарам адрэагавала на абразлівыя выказванні Трампа

  • 29.10.2026, 2:43

Фотафакт.

Нарвежскае агенцтва па турызме выкарыстала пагардлівыя выказванні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа у адрас краіны, каб пахваліцца прыгажосцю сваіх туалетаў.

Пра гэта паведамляе AFP.

Раней Трамп, выказваючы сваё раздражненне з-за таго, што не атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, назваў Нарвегію «краінай-сарцірам» падчас мітынгу. Ён дадаў, што не хоча мігрантаў з гэтай скандынаўскай краіны.

«Мы пачулі нейкі шум наконт «краіны-сарціра». Ну што ж, што тут скажаш, у нас сапраўды адны з самых відовішчных туалетаў у свеце. З любоўю, Visit Norway», – напісала турыстычнае агенцтва.

Да допісу была дададзеная фатаграфія, на якой бачны адзін туалет, размешчаны ля падножжа пагорка з выглядам на фіёрд.

У цэлым каментары Трампа не выклікалі значнага рэзанансу ў Нарвегіі. Міністр замежных спраў Эспен Барт Эйдэ ў адказ падкрэсліў, што ўрад не адыгрывае ніякай ролі ў прысуджэнні Нобелеўскай прэміі міру.

Апошнія навіны