BE RU EN

Сын кіраўніка МУС узначаліў Цэнтральнае РУУС Мінска

  • 29.10.2026, 10:37

Кубракоў-малодшы раней быў намеснікам начальніка гэтага ўпраўлення.

Уладзімір Кубракоў прызначаны начальнікам Цэнтральнага РУУС сталіцы. Пра гэта мінская міліцыя паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

Маёр міліцыі Уладзімір Кубракоў — сын міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, які ўзначальвае ведамства з кастрычніка 2020 года і мае дачыненне да масавых рэпрэсій супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.

Кубракоў-малодшы раней быў намеснікам начальніка Цэнтральнага РУУС, якое цяпер ён узначаліў.

У ліпені 2023 года сталяр-станочнік Аляксандр Баравік атрымаў адзін год калоніі агульнага рэжыму і штраф у 50 базавых велічынь (1850 рублёў) за «абразлівы» каментар у Telegram у адрас двух Кубраковых.

Яшчэ чатыры прызначэнні атрымалі палкоўнікі міліцыі. Дзмітрый Ясючэня стаў начальнікам Ленінскага РУУС сталіцы. Аляксандр Басаў — Маскоўскага РУУС. Дзмітрый Шолах — Савецкага РУУС. Дзмітрый Шумілін прызначаны намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны