BE RU EN

Такі «пераемнік» Лукашэнкі можа вельмі дрэнна скончыць

  • 29.10.2026, 11:31

Турчыну не пазайздросціш.

Апошняя дзейнасць прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына — удзел у перамовах з ЗША, паездка на вайсковы палігон — можа сведчыць пра тое, што Аляксандр Лукашэнка акуратна рыхтуе з яго пераемніка, заявіў у эфіры «Белсата» палітычны аналітык Юрый Дракахруст.

«Тое, што Турчын туды паехаў (на вайсковы палігон. – Заўвага рэдакцыі «Белсата») і бярэ ўдзел у нарадах, прынамсі што тычыцца перамоў з амерыканцамі, сапраўды можа сведчыць пра тое, што Лукашэнка акуратна, асцярожна, але ў пэўным сэнсе прасоўвае Турчына на ролю магчымага пераемніка», — адзначыў Юрый Дракахруст.

Ён адзначыў, што не можа ўспомніць, каб прэм’еры ўдзельнічалі ў мерапрыемствах такога кшталту раней. Але пры гэтым эксперт робіць агаворку: «адна ластаўка вясны не робіць», трэба чакаць, калі гэта ператворыцца ў тэндэнцыю:

«Калі падчас міжнародных паездак побач з Лукашэнкам заўсёды будзе менавіта Турчын, а не хто іншы, дык можна будзе зрабіць выснову, што, так, Лукашэнка рыхтуе сабе пераемніка».

«Хоць я б сказаў, што, можа быць, Турчыну не надта пазайздросціш, бо аўтарытарныя сістэмы так уладкаваныя, што сёння ты пераемнік, а заўтра, можа быць, і не. У Мао Цзэдуна было два такіх пераемнікі — Лю Шаоці і Лінь Бяо. Абодва вельмі дрэнна скончылі і яго пераемнікамі фактычна не сталі», — дадаў Юрый Дракахруст.

Аналітык успомніў і пра Віктара Лукашэнку, які быў прызначаны памочнікам свайго бацькі па пытаннях бяспекі: «Некаторыя думалі: ён яго прасоўвае, у пераемнікі рыхтуе. А ён як быў памочнікам, так і сплыў з памочнікаў».

«З Турчынам таксама можа быць так: сёння ён ездзіць, а заўтра можа трапіць у апалу», — дадаў Дракахруст.

Апошнія навіны