У Магілёве збілі дрон?
- 29.10.2026, 11:22
Мясцовыя жыхары паведамляюць пра дзіўныя гукі.
У Магілёве мясцовыя жыхары чулі гук выбуху ў ноч на 29 кастрычніка, паведамляе сайт Charter97.org.
«Вуліца Чалюскінцаў, каля 51-га саду, збілі дрон, ноч, пажарныя машыны, менты, хуткая», — пішуць карыстальнікі сацсетак. Некаторыя магілёўцы паведамляюць, што БПЛА рухаліся ў бок Расіі.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што ў Жлобіне прама каля Беларускага металургічнага завода ўпаў невядомы дрон.