Пуцін захрас у сваіх фантазіях
- Раман Шрайк
- 29.10.2026, 12:23
Таму ад новых перамоваў не варта чакаць прарыву.
Чытаю загаловак: «Чаго чакаць ад новых перамоваў Украіны з Расіяй?»
Адказваю: «Нічога не чакаць».
Пакуль Пуцін купаецца ў грошах, што паступаюць у РФ праз шалёныя цэны на нафту, чакаць няма чаго. Бо на гэтыя грошы ён можа клепаць дроны і ракеты, можа наймаць новых рэкрутаў, можа набываць новых палітыкаў і «інфармацыйных агентаў».
І не толькі жыць надзеяй на прарыў фронту або бунт у Кіеве (якіх не будзе), але і вычакваць, калі ў значных краінах да ўлады прыйдзе яшчэ больш яго «кліентаў».
А пакуль у Пуціна жывыя ёб...нутыя надзеі, ні на якія кампрамісы ён не пойдзе. Ну, а мы не пагодзімся на яго ультыматумы.
Раман Шрайк, Telegram.