Узброеныя сілы Украіны ўпершыню правялі баявую місію з наземным дронам на аўтапілотзе
- 29.10.2026, 14:07
Арыентавацца на мясцовасці дапамагаў штучны інтэлект.
Украінскія вайскоўцы ўпершыню правялі баявую аперацыю з наземным робатызаваным комплексам, які рухаўся на аўтапілотзе. Вядома, што дрон пераадолеў каля 20 кіламетраў.
Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на прэс-службу палка беспілотных сістэм «Лава».
«Мы ўпершыню ў рэальных баявых умовах правялі аўтаномную місію НРК дзякуючы інтэграцыі машыны з ШІ. Амаль 20 км без аператара — і гэта толькі пачатак. «Лава» руліць нават без кіроўцаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Вайскоўцы таксама адзначаюць, што перад выездам будучы маршрут НРК быў прасканаваны лазерным сэнсарaм і была створана яго трохмерная мадэль. Далей наземны дрон рухаўся па гэтай мадэлі, а камеры дапамагалі распазнаваць дарогу, абочыну і перашкоды. Праграмнае рашэнне распрацоўвае Apex AI.
Пры гэтым падчас выканання місіі аператар кантраляваў рух НРК: ён мог карэктаваць маршрут, задаваць хуткасць і ўмешвацца пры неабходнасці. Наступным крокам у падраздзяленні называюць эвакуацыйныя місіі.