Эксперт: Кантакты Буданава дапамагаюць захоўваць абмен разведдадзенымі паміж Украінай і ЗША
- 29.10.2026, 14:27
Аналіз паліттэхнолага.
Асабістыя кантакты Кірыла Буданава з амерыканскімі партнёрамі дапамагаюць падтрымліваць абмен разведвальнай інфармацыяй паміж Украінай і ЗША. Пра гэта заявіў паліттэхнолаг Алег Постэрнак, аналізуючы матэрыял амерыканскага выдання The Atlantic.
- Супрацоўніцтва амерыканскай і ўкраінскай выведак працягваецца. І ў значнай ступені гэта вынік цесных сувязяў паміж спецслужбамі, якія ўдалося наладзіць яшчэ за час кіраўніцтва Буданава ў ГУР, – адзначыў эксперт у допісе на сваёй старонцы ў Facebook.
Як адзначае паліттэхнолаг, ЦРУ перадае Украіне разведвальныя звесткі, якія дапамагаюць планаваць аперацыі супраць расійскіх ваенных аб’ектаў і своечасова выяўляць пагрозы ракетных і дронавых атак. Паводле меркавання Постэрнака, працяг гэтага ўзаемадзеяння сведчыць пра тое, што працоўныя сувязі паміж спецслужбамі захоўваюцца, нягледзячы на палітычныя разыходжанні паміж абедзвюма краінамі ў апошнія месяцы.
Важную ролю асабістых кантактаў Постэрнак адзначае і ў кантэксце перамоваў аб завяршэнні вайны. Паводле яго ацэнкі, камунікацыя Буданава з прадстаўнікамі асяроддзя Дональда Трампа дазваляе абмяркоўваць ключавыя пытанні будучых дамоўленасцяў, у прыватнасці гарантыі бяспекі і тэрытарыяльныя ўмовы.
- Менавіта цесны кантакт Буданава з асяроддзем Трампа і запусціў той глыбокі працэс, які на сённяшні дзень з’яўляецца ці не адзіным спосабам прымусіць Пуціна спыніць вайну, – перакананы паліттэхнолаг.