Украінскі «Нептун» знішчыў расійскія знішчальнікі Су-34
- 29.10.2026, 20:53
Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па аэрадроме «Марынаўка» ў Валгаградскай вобласці РФ.
Украінскія вайскоўцы паразілі берагавым ракетным комплексам «Нептун» два расійскія знішчальнікі Су-34 на аэрадроме «Марынаўка» ў Валгаградскай вобласці РФ.
Пра гэта паведамляюць ВМС Узброеных Сіл Украіны.
«У выніку агнявога паражэння былі знішчаныя 2 франтавыя знішчальнікі-бамбавікі Су-34 на тэрыторыі 11-га змешанага авіяцыйнага палка (н.п. Акцябрскі Валгаградскай вобл.) 4-й змешанай авіяцыйнай дывізіі 4-й арміі ВПС і СПА», — гаворыцца ў заяве.
Украінскія вайскоўцы адзначылі, што Су-34 з'яўляецца адной з ключавых платформаў для расійскай тактычнай авіяцыі.
У прыватнасці, акупанты выкарыстоўваюць іх для прымянення кіраваных авіяцыйных бомбаў (КАБ) па ўкраінскіх гарадах, пазіцыях Сіл абароны і прыфрантавых тэрыторыях.
«Украінскія ВМС працягваюць наносіць удары па ваенных аб’ектах праціўніка, зніжаючы яго здольнасць весці баявыя дзеянні супраць Украіны», — падкрэслілі ў ВМС.