Беларус Аляксей Пратас закінуў пераможную шайбу ў матчы НХЛ
- 29.10.2026, 22:07
Відэафакт.
Беларускі хакеіст Аляксей Пратас адкрыў лік сваім голам у новым сезоне НХЛ. Шайба беларуса апынулася пераможнай. Мінулай ноччу «Вашынгтон» перамог дома «Філадэльфію» з лікам 5:2.
Беларус вызначыўся ў другім перыядзе, на адзнацы 36:47. Пасля кідка Мэта Роя Пратас ўдала падставіў клюшку перад варотамі і змяніў траекторыю шайбы. Лік стаў 3:1 на карысць «Вашынгтона». У выніку менавіта гэты гол аказаўся пераможным.
Усяго Пратас правёў на лёдзе 16 хвілін 54 секунды, тройчы кінуў па варотах, выканаў адзін сілавы прыём і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці +2. Цяпер у яго на рахунку тры ачкі (1+2) у 11 матчах сезону.
У гэтым жа матчы згуляў і малодшы брат Аляксея — Ілля Пратас. Ён выйшаў у першым звяне разам з Аляксандрам Авечкіным і >Антані Бавілье, але выніковымі дзеяннямі не адзначыўся. За 11 хвілін 26 секунд на лёдзе Ілля заблакаваў два кідкі і правёў адзін сілавы прыём. Усяго ў бягучым сезоне ў яго пяць ачкоў (1+4) у 11 матчах.