BE RU EN

Арына Сабаленка ўжо не стане першай ракеткай свету па выніках года

  • 29.10.2026, 22:42

Алена Рыбакіна датэрмінова забяспечыла сабе лідарства.

Беларуска Арына Сабаленка ужо дакладна не завершыць 2026 год у статусе першай ракеткі свету. Канчаткова пазбавіла яе гэтай магчымасці галоўная суперніца — Алена Рыбакіна з Казахстана.

29 кастрычніка Рыбакіна перамагла сваю суайчынніцу Юлію Пуцінцаву у другім крузе турніру WTA-500. Матч завяршыўся з лікам 6:2, 6:3 і працягваўся ўсяго 70 хвілін.

Цяпер у казахстанкі 8099 ачкоў у чэмпіёнскай гонцы WTA, а ў Сабаленкі — 6550. Розніца складае 1549 ачкоў. Нават калі Арына выйграе ўсе матчы на Фінальным турніры WTA, дзе максімальна можна зарабіць 1500 ачкоў, дагнаць Рыбакіну ўжо не атрымаецца.

Для Алены гэты сезон стаў найбольш паспяховым у кар'еры. Яна выйграла Australian Open і US Open, прычым у абодвух фіналах перамагла менавіта Сабаленку. Таксама казахстанка перамагла на турнірах у Штутгарце і Нінбо.

Нагадаем, Рыбакіна ўпершыню ўзначаліла сусветны рэйтынг у верасні, перапыніўшы лідарства беларускі, якое цягнулася 99 тыдняў запар. Да гэтага Сабаленка два сезоны запар завяршала на першай пазіцыі рэйтынгу.

Апошнія навіны