BE RU EN

Кастрычнік можа ўвайсці ў пяцёрку самых цёплых у гісторыі Беларусі

  • 30.10.2026, 9:36

Але лістапад рыхтуе «сюрпрыз».

У Беларусі апошнія дні кастрычніка будуць на 1–3 градусы цяплей за кліматычную норму, аднак ужо ў пачатку лістапада чакаецца пахаладанне. Ноччу тэмпература месцамі апусціцца да мінус 3 градусаў, пройдуць дажджы, магчымыя туманы і слабы галалёд. Такі прагноз далі ў Белгідрамеце.

Па словах сіноптыкаў, дзякуючы вобласці павышанага атмасфернага ціску і паступленню умерана-цёплага паветра ў апошнія дні кастрычніка ў краіне захаваецца не па сезоне цёплае надвор'е. Ноччу тэмпература складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, удзень — ад 6 да 12 градусаў.

«Зрушыць кастрычнік 2020 года са сярэднямесячнай тэмпературай паветра 10,5 градуса, вядома, наўрад ці яму атрымаецца, але ўвайсці ў пяцёрку самых цёплых кастрычнікаў Беларусі ёсць усе шанцы. Потым прыйдзе лістапад, які возьме курс на пахаладанне і верне тэмпературны фон у кліматычнае рэчышча», — расказалі ў Белгідрамеце.

У начныя гадзіны чакаецца ад мінус 3 да плюс 6 градусаў, удзень — ад 2 да 11 градусаў цяпла. Часам будуць ісці дажджы, ноччу і раніцай месцамі магчымыя туманы, а ў найбольш халодныя ночы — слабы галалёд.

У пятніцу, 30 кастрычніка, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, удзень — ад 7 да 12 градусаў.

У суботу, 31 кастрычніка, кароткачасовыя дажджы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература ноччу складзе ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад 6 да 11 градусаў цяпла.

У нядзелю, 1 лістапада, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымыя туман і слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў, удзень — ад 4 до 11 градусаў цяпла.

У панядзелак, 2 лістапада, дажджы чакаюцца пераважна ва ўсходняй палове краіны. Ноччу і раніцай месцамі магчымыя туман і слабы галалёд. Тэмпература ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў, удзень — ад 4 да 9 градусаў цяпла.

У аўторак, 3 лістапада, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай магчымыя туман і слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, удзень — ад 3 да 9 градусаў цяпла.

У сераду, 4 лістапада, месцамі, пераважна на паўночным усходзе Беларусі, чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымыя слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень — ад 2 да 9 градусаў цяпла.

Апошнія навіны