BE RU EN

ЗША разгледзяць магчымасць стварэння ваеннай базы ў Літве

  • 6.10.2026, 9:43

Інфармацыю пацвердзіў прэзідэнт Дональд Трамп.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што разгледзіць магчымасць стварэння ваеннай базы ў Літве. Пра гэта ён сказаў, адказваючы на пытанне журналіста літоўскага выдання LRT у Вашынгтоне.

«Мы абавязкова гэта разгледзім. Я ведаю вельмі многіх людзей у Літве. Гэта выдатныя людзі», — адказаў Дональд Трамп.

Незадоўга да гэтага прэм’ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус заявіў выданню Bloomberg, што краіна гатовая ўзяць на сябе выдаткі, звязаныя з пастаянным размяшчэннем амерыканскіх вайскоўцаў, і станоўча паставілася б да магчымасці стварэння ў Літве амерыканскай ваеннай базы.

З 2014 года ў Літве з перапынкамі адбывалася ратацыя рознай колькасці вайскоўцаў ЗША. Гэтым летам, калі ЗША пераглядалі сваю ваенную прысутнасць у Еўропе, у краіне заставалася крыху больш за 100 амерыканскіх вайскоўцаў, аднак у верасні было абвешчана, што ў канцы кастрычніка ў Літву прыбудуць два батальёны. Гэта прыблізна адпавядае колькасці амерыканскага кантынгенту ў апошнія гады — больш за тысячу вайскоўцаў.

Нагадаем, раней Трамп заяўляў, што дасягнуты істотны прагрэс у пытанні стварэння новай базы арміі ЗША ў Польшчы.

Апошнія навіны