Стаў вядомы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 6.10.2026, 13:00
Яго ўзнагародзілі за адкрыццё касмічных нейтрынаў.
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2026 год стаў Фрэнсіс Халзен «за вырашальны ўклад у працу нейтрынавай абсерваторыі IceCube і адкрыццё высокаэнергетычных нейтрынаў астрафізічнага паходжання».
У мінулым годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі Джон Кларк, Мішэль Дэварэ і Джон Мартыніс «за адкрыццё макраскапічнага квантава-механічнага тунэлявання і квантавання энергіі ў электрычным ланцугу».
У сераду, 7 кастрычніка, абвесцяць лаўрэата Нобелеўскай прэміі па хіміі.