Пасля заяў Пуціна прапагандыст Баранец пацвердзіў, што армія РФ уцякае з фронту
- 6.10.2026, 14:17
Такія выказванні ў эфіры сталі беспрэцэдэнтным выпадкам.
Расійскі ваенны аглядальнік і прапагандыст Віктар Баранец публічна пацвердзіў адступленне расійскіх войскаў на асобных ўчастках фронту ва Украіне, піша «Дыялог.UA».
Па яго словах, на некаторых напрамках яны адышлі на некалькі кіламетраў. Такія каментары прапагандыста сталі беспрэцэдэнтным выпадкам.
Баранец агучыў інфармацыю пра правалы Узброеных Сіл РФ роўна ў той час, калі крэмлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін схлусіў пра рэкордныя тэрытарыяльныя набыцці акупантаў ва Украіне.
Баранец жа заклікаў расійскіх вайскоўцаў і чыноўнікаў перастаць дакладваць кіраўніцтву пра выдуманыя поспехі дзеля атрымання новых званяў і пасад. Ён сцвярджае, што на асобных ўчастках расійскія падраздзяленні адкаціліся на 3–6 км.
Ён дадаў, што расійская армія таксама нясе значныя страты на фоне шматлікіх удараў украінскіх беспілотнікаў. Апошнім часам страты забітымі і цяжка параненымі могуць дасягаць каля 2 тысяч чалавек за суткі.