BE RU EN

У Мінску ў закрытым рэжыме судзяць каталіцкага святара

  • 6.10.2026, 15:32

У зняволенні ён правёў ужо 200 дзён.

Суд у Мінску разглядае крымінальную справу настаяцеля парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна ксяндза Анатоля Парахневіча, піша Katolik.life са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад вернікаў.

Працэс адбываецца ў закрытым рэжыме. Афіцыйныя крыніцы пра крымінальнае пераследаванне Анатоля Парахневіча не паведамлялі.

Паводле інфармацыі Katolik.life, святара затрымалі ў сярэдзіне сакавіка. Ён правёў у зняволенні звыш 200 дзён. За гэты час ксёндз адзначыў сваё 66-годдзе і 31-ю гадавіну святарскага пасвячэння.

Крыніца паведаміла Katolik.life, што Анатоля Парахневіча ўтрымліваюць у СІЗА КДБ.

Апошнія навіны