У Чэхіі прыдумалі карыснае прымяненне партрэту Пуціна
- 6.10.2026, 16:29
Яго надрукавалі на пакетах для сабачых экскрэментаў.
У Празе друкуюць пакеты для сабачых экскрэментаў з партрэтам расійскага дыктатара: «Гэта складана, але я знайшоў нешта, дзе Пуцін будзе карысны»
У Празе знайшлі даволі практычнае прымяненне партрэта расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна — яго надрукавалі на пакетах для прыбірання сабачых экскрэментаў.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», аўтарам ідэі стаў чэшскі дызайнер і гумарыст Тамаш Бжымек.
«Гэта складана, але я зрабіў нешта, дзе Пуцін будзе карысны», — так аўтар патлумачыў задуму свайго праекта. На пакетах буйным планам надрукаваны твар расійскага дыктатара. Выкарыстоўваць прадукцыю прапануюць паводле яе непасрэднага прызначэння — для прыбірання за хатнімі гадаванцамі.
Праўда, задума мае не толькі сатырычны складнік. Сродкі ад продажу пакетаў дапамагаюць збіраць грошы на падтрымку Украіны праз чэшскую ініцыятыву Dárek pro Putina («Падарунак для Пуціна»).