BE RU EN

У Варшаве адбудзецца вечар памяці Юрыя Хашчавацкага

  • 6.10.2026, 16:51

Гледачам пакажуць дакументальны фільм «Багі сярпа і молата».

У чацвер, 8 кастрычніка, у 18:00 у варшаўскім кінатэатры Kultura пакажуць дакументальны фільм Юрыя Хашчавацкага «Багі сярпа і молата» (Польшча, 2000, 52 хвіліны). Вечар будзе прысвечаны памяці беларускага рэжысёра, крытыка рэжыму Лукашэнкі, які памёр 23 ліпеня 2026 года, паведамляе беларуская служба Polskie Radio.

Кіраўніца праекта «Дыялог праз фільм», прадзюсарка Дарота Рашкоўская, якая супрацоўнічала з Хашчавацкім, запрашае на паказ:

— У Юрыя была творчая смеласць каментаваць змены ў сістэме і сучаснасць, ён быў вельмі праніклівым дакументалістам. Таму, мне здаецца, смеласць, з якой ён выказваўся ў сваіх фільмах, і сёння застаецца актуальнай і можа нас натхніць.

Стужка «Багі сярпа і молата» даследуе сувязі праваслаўя і савецкай ідэалогіі. Пасля паказы адбудзецца дыскусія з прадзюсарам Станіславам Кшеміньскім і кіраўніцай вытворчасці фільма Аленай Пятлярскай, якія шмат гадоў супрацоўнічалі з рэжысёрам.

Уваход вольны, але бясплатны білет трэба атрымаць у касе кінатэатра.

Апошнія навіны