BE RU EN

Лукашэнкаўцы рыхтуюць новы закон аб грамадзянскай абароне

  • 6.10.2026, 17:09

Улады хочуць аб'яднаць штабы і камісіі на ўсіх узроўнях.

У Беларусі рыхтуюць новую сістэму грамадзянскай абароны. Яе маюць намер замацаваць у законе «Аб грамадзянскай абароне», які цяпер абмяркоўваецца ў экспертным савеце пры Савеце Рэспублікі.

Пра дакумент пакуль вядома няшмат. Улады заяўляюць пра стварэнне «адзінай нацыянальнай сістэмы грамадзянскай абароны», якая павінна аб'яднаць механізмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый «як у мірны, так і ў ваенны час».

Часткай новай структуры стане «інстытут кіраўнікоў грамадзянскай абароны». Сістэму павінен узначаліць прэм'ер-міністр. Цяпер гэтую пасаду займае Аляксандр Турчын.

На ўзроўні абласцей і раёнаў плануюць стварыць адзіныя штабы і камісіі. Як менавіта яны будуць працаваць і якія паўнамоцтвы атрымаюць, не раскрываецца.

Неабходнасць новага закона ў экспертным савеце тлумачаць «сучаснымі выклікамі». Чыноўнікі сцвярджаюць, што новая сістэма дазволіць «аптымізаваць дзяржаўныя рэсурсы» і павысіць узровень абароненасці насельніцтва.

Цяпер чыноўнікі ўжо задзейнічаныя адразу ў некалькіх ваенных і паўваенных сістэмах, уключаючы тэрытарыяльную абарону і народнае апалчэнне.

Апошнія навіны