«Гісторыя мяцяжу Прыгожына можа паўтарыцца»
- 6.10.2026, 17:39
Удар па рэжыме Пуціна можа прыйсці знутры сістэмы.
Мітынгі прадстаўнікоў Камуністычнай партыі ў Маскве наўрад ці могуць перарасці ў вялікі бунт, але яны могуць яшчэ больш распаліць настроі расійскіх сілавікоў, выказаў меркаванне Абас Галямоў. Менавіта прадстаўнікі сілавых структур могуць стаць той сілай, якая паспрабуе зрынуць дзеючы рэжым у РФ.
Пра тое, хто можа першым паўстаць у Расіі, былы спічрайтар Пуціна расказаў у інтэрв'ю для Ірыны Узловай на YouTube.
«Вось гэтая праблема, што ўслед за змяненнямі настрояў у грамадстве пачынаюць змяняцца настроі і ў асяроддзі сілавікоў, — гэта не надуманая праблема. На самай справе гэтая праблема цяпер у поўны рост паўстае перад расійскімі ўладамі», — прагназаваў паліттэхнолаг.
Потым тэлевядучая спыталася ў свайго суразмоўцы, хто будзе абараняць Пуціна, калі паўстануць расійскія сілавікі. На гэта Галямоў адказаў: «Кадыраў не даедзе. Мы ж гэта ведаем. У яго тады якраз, калі ён не даехаў да Прыгожына, з'явілася мянушка «Недоехавший». Гісторыя мяцяжу Прыгожына паказала, што ўсё можа адбыцца нечакана».
Таксама эксперт нагадаў пра паход на Маскву, які можа паўтарыцца: «Трэба памятаць, што Прыгожын — зусім не вораг сістэме. Ён у нетрах сістэмы быў выхаваны і ратаваў сістэму, але крывая канструкцыя гэтай сістэмы і той стрэс, у якім яна апынулася ў сітуацыі гэтай вайны і знешняга ціску, прывялі да таго, што элемент сістэмы нібы звар'яцеў, як Франкенштэйн, і пачаў крушыць саму сістэму, і не было каму яе абараніць. Давялося заклікаць Лукашэнку, знешняга антыкрызіснага кіраўніка, і перадаваць яму ў рукі кіраванне краінай».