BE RU EN

Майкл Дуглас закруціў таемны раман на здымках «Асноўнага інстынкту»

  • 6.10.2026, 18:29

Але гэта была не Шэрон Стоўн.

Майкл Дуглас прызнаўся, што падчас здымак «Асноўнага інстынкту» ў яго быў таемны раман з калегай па фільме. Але гэта была не Шэрон Стоўн, як многія маглі падумаць, піша People (пераклад — сайт Charter97.org).

У сваіх мемуарах 82-гадовы акцёр расказаў пра стасункі з Жаннай Трыплгорн, якая сыграла псіхолага Бэт Гарнер у фільме. Паводле слоў Дугласа, яны наўмысна хавалі сувязь ад усёй здымачнай групы.

«Яны былі так засяроджаныя на магчымых стасунках паміж Шэрон і мною, што не заўважылі сапраўдных стасункаў паміж мною і Жаннай», — піша акцёр.

Падчас здымак у Сан-Францыска Дуглас і Трыплгорн шмат часу праводзілі разам па-за пляцоўкай. Акцёр прызнаецца, што моцна закахаўся ў калегу, нягледзячы на розніцу амаль у 20 гадоў.

Трыплгорн спачатку не хацела пачынаць стасункі з жанатым мужчынам. Дуглас патлумачыў ёй, што яго шлюб з Дыандрай Люкер фактычна скончыўся, сужэнцы ўжо жылі асобна і абодва сустракаліся з іншымі людзьмі.

«Я быў без розуму ад яе», — узгадвае Дуглас.

Раман цягнуўся да заканчэння здымак, пасля чаго акцёры разышліся. Перад публікацыяй мемуараў Дуглас патэлефанаваў Трыплгорн і папрасіў дазвол распавесці пра іх стасункі. Яна пагадзілася.

Акцёр таксама раскрыў раман з Кэтлін Тэрнер падчас здымак фільма «Раман з каменем» у 1984 годзе.

Апошнія навіны