ЗСУ ліквідавалі пятага камандзіра 11-га танкавага палка РФ
- 6.10.2026, 20:24
Ён быў датычны да пакаранняў смерцю палонных.
У ноч на 4 кастрычніка на харкаўскім напрамку быў ліквідаваны высокапастаўлены вораг Украіны — камандзір 11-га танкавага палка 18-й мотастралковай дывізіі ЗС РФ маёр Аляксей Караваеў з пазыўным «Айцец».
Пра гэта паведаміў праект «Хачу жыць» — адзіны ўкраінскі цэнтр прыёму зваротаў расійскіх акупантаў па здачы ў палон.
Караваеў стаў пятым за паўтара года камандзірам 11-га танкавага палка, якога ЗСУ зрабілі «грузам 200».
Паводле дадзеных «Хачу жыць», ліквідаваны акупант адзначыўся ва Украіне ваеннымі злачынствамі. У 2024 годзе 82-гі мотастралковы полк ЗС РФ, якім ён тады камандаваў, пакараў смерцю не менш як трох украінскіх ваеннапалонных. Гэта адбылося на Агрэгатным заводзе Валчанска. Сведка злачынства сцвярджаў, што злачынны загад паступіў ад камандавання палка.
«Рана ці позна справядлівая кара спасцігне ўсіх, хто датычны да ваенных злачынстваў супраць украінскага народу», — падкрэслілі ў «Хачу жыць».