У склад аблвыканкамаў, а таксама Мінгарвыканкама будуць уключаць прадстаўнікоў КДБ і КДК
- 7.10.2026, 9:59
Выйшаў новы ўказ Лукашэнкі.
У склад абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама будуць уключаць прадстаўнікоў камітэтаў дзяржаўнай бяспекі і дзяржаўнага кантролю. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі, які 7 кастрычніка быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, акрамя прадстаўнікоў вертыкалі, уключалі начальнікаў рэгіянальных упраўленняў унутраных спраў і іншых службовых асоб па рашэнні старшыні аблвыканкама, Мінгарвыканкама «па ўзгадненні з «прэзідэнтам».
Цяпер да іх дадалі:
старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці, кіраўніка структурнага падраздзялення Камітэта дзяржаўнага кантролю, што ажыццяўляе дзяржаўны кантроль на тэрыторыі Мінска;
начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па вобласці, упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Мінску і Мінскай вобласці.