BE RU EN

Ва Украіне назвалі «падарункі», якія павінен атрымаць Пуцін на сваё 74-годдзе

  • 7.10.2026, 10:28

Спіс агучыў кіраўнік МЗС Андрэй Сыбіга.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга заклікаў краіны Захаду паднесці расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну да яго 74-годдзя «рэальныя падарункі».

Пра гэта ўкраінскі дыпламат напісаў у сваім акаўнце ў сацсетцы X. Сыбіга адзначыў, што «рэальныя падарункі» Пуціну павінны быць такімі, каб ён захацеў скончыць вайну супраць Украіны.

Паводле яго, у дачыненні да Расіі патрэбныя больш жорсткія санкцыі, асабліва супраць яе ваенна-прамысловага комплексу. Ён лічыць, што заходнія краіны павінны ўвесці спецыяльныя меры супраць расійскіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць балістычныя ракеты і ўдзельнічаюць у стварэнні расійскай групоўкі спадарожнікаў «Рассвет».

Акрамя таго, Сыбіга заявіў, што міжнародным партнёрам трэба ўзмацніць падтрымку Украіны. Украінскаму боку неабходныя дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны (СПА) і дапамога ў энергетычнай сферы, бо акупацыйная армія РФ працягвае атакаваць энергетычную інфраструктуру Украіны.

«Але галоўным падарункам для яго (для Пуціна — заўв. рэд.) стане лава падсудных у Гаазе», — падкрэсліў міністр.

Апошнія навіны